У Літве аб'явіў галадоўку абвінавачаны ў забойстве экс-баец палка Каліноўскага

Родныя і сябры абвінавачанага ля пракуратуры Літвы / radiounet.fm
Родныя і сябры абвінавачанага ля пракуратуры Літвы / radiounet.fm

У Літве з мінулага чацвярга галадае экс-баец палка Каліноўскага, якога абвінавачваюць у забойстве іншага беларуса-добраахвотніка. Малады чалавек ужо паўгода знаходзіцца за кратамі. Апошнія дні ён п'е толькі ваду, расказвае "Радыё Ўнэт". Трагедыя адбылася ў снежні мінулага года. Хлопец настойвае, што ён невінаваты. Ён гатовы прайсці паліграф, але ў пракуратуры Літвы на гэта не пагадзіліся. Родныя хлопца разумеюць, што паказанні паліграфа не з'яўляюцца доказам невінаватасці, але дадатковая экспертыза, мяркуюць яны, дапамагла б абвінавачанаму ў судзе.

Бацька хлопца пераказвае версію сына. Абвінавачаны кажа, што сапраўды быў у пакоі ў момант трагедыі, але настойвае, што гэта было самагубства.

"На нажы няма адбіткаў сына, толькі адбіткі загінулага Мікіты. Былі пытанні да экспертаў, ці можна гэтыя адбіткі выдаліць, адказ: не, малаімаверна. Сыну ніхто не верыць", кажа бацька хлопца. Родныя прыходзілі ў мінулую пятніцу да пракуратуры Літвы, каб выказаць сваю нязгоду з тым, як ідзе следства. У цяперашні час дасудовае расследаванне працягнулі яшчэ на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі