У ліпені ў Мінску можа адбыцца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

Пра гэта паведаміў журналістам дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" Павел Барадзін. "Гэта будзе 2—3 ліпеня ў Мінску", — сказаў Барадзін.

Прэзідэнт Расіі запрошаны на афіцыйныя святкаванні з нагоды 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Акрамя таго, мы планавалі правядзенне дзяржаўнага савета "саюзнай дзяржавы", — сказаў Барадзін.

Апошняе пасяджэнне дзяржсавета адбылося 3 лютага ў Маскве. Пасля гэтага Лукашэнка і Мядзведзеў сустракаліся тройчы: 19 сакавіка — у Завідаве (Цвярская вобласць), 21 сакавіка — у Краснай Паляне пад Сочы і 10 красавіка ў падмаскоўных Горках.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі