У Лідзе штрафавалі і папярэджвалі за "маўклівую" акцыю

25 сакавіка яны прыйшлі на могілкі на ўскраіне Ліды, усклалі кветкі, запалілі свечкі. Прамоваў не было, таму акцыю назвалі "маўклівай". Праваахоўнікі склалі пратаколы па факце "парушэння парадку арганізацыі, правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання".



Як паведамляе сайт spring96.org, Сяргей Трафімчык, Вітольд Ашурак, Мурат Мусаеў, Сяргей Сідарэнка і Юрый Дзяшук аштрафаваныя на 750 тысяч рублёў кожны. Міхаіла Бурачэўскага і Станіслава Судніка суд Лідскага раёна папярэдзіў. Грамадскія актывісты не згодныя з прысудам, некаторыя з іх маюць намер яго абскардзіць.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі