У Лідзе праз няўдалае гатаванне згарэў грузавік

Згарэлы грузавік

Згарэлы грузавік / grodno.mchs.gov.by

У Лідзе згарэў грузавы аўтамабіль Iveco Daily. Ратавальнікі, якія тушылі пажар, кажуць, што да ўзгарання, хутчэй за ўсё, "прывяло неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас падрыхтоўкі ежы з выкарыстаннем партатыўнай газавай пліткі". То-бок кулінарылі ўнутры аўто. Грузавік у момант надзвычайнага здарэння стаяў на стаянцы, якая не ахоўвалася.

У Iveco пашкоджаны маторны адсек, салон і элементы кузава. Пацярпеў і суседні аўтамабіль Volkswagen — у яго агонь пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё.

В Лиде из-за неудачной готовки сгорел грузовик
Пашкоджанні атрымаў і суседні аўтамабіль Volkswagen / grodno.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі