У Лідзе інвалід па псіхічным захворванні угнаў грузавы цягач

У Лідзе міліцыянты на днях спынілі аўтамабіль, які рухаўся вельмі дзіўна. Паставыя падазравалі, што кіроўца ў не зусім нармальным стане. Калі яго даставілі ў Лідскі РАУС, там высветлілася, што кіроўца — інвалід другой групы па псіхічным захворванні.

Як паведамляе БелаПАН, каля гадзіны ночы 46-гадовы мясцовы жыхар прыйшоў на стаянку, дзе звычайна адпачываюць кіроўцы вялікагрузных аўто. Ён пагрукаўся ў акенца аўтамабіля "МАН", пабудзіў кіроўцу і назваўся супрацоўнікам разведкі. Прычым мужчына блытаўся ў тым, на якую разведку працуе — называў то КДБ, то ЦРУ. Спрасонку кіроўца нават не здагадаўся праверыць у "агента" дакументы.

Ілжэразведчык агледзеў груз і дагледзеў кіроўцу, а потым запатрабаваў даць яму скарыстацца аўтамабілем. Кіроўца сеў збоку, а зламыснік — за руль. Так яны ехалі па горадзе, пакуль іх не спынілі міліцыянты.

У райаддзеле затрыманы ўгоншчык аўтамабіля распавядаў пра сілавыя структуры. У падзяку за праяўленую пільнасць ён клікаў міліцыянтаў на службу да сябе ў разведку, аднак у зробленым прызнаўся.

Па факце ўгону праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Самога мужчыну накіравалі на лячэнне ў спецыялізаваную медустанову.

Фота — з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі