У Лепельскім раёне ўначы загінуў салдат — выбег на дарогу і трапіў пад фуру
![У Лепельскім раёне ўначы загінуў салдат — выбег на дарогу і трапіў пад фуру](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_1522046791_295677_big.jpg.webp?itok=Z0NfoNAu)
У Лепельскім раёне ўначы загінуў салдат — выбег на дарогу і трапіў пад фуру DAF. 19-гадовы вайсковец памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў, інфармуе БЕЛТА. Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Бароўка, дзе дыслакуецца вайсковая частка. Адзначаецца, што салдат раптоўна апынуўся на праезнай частцы. Здымак з месца здарэння гл. тут.
Следчы камітэт і камісія Мінабароны праводзяць праверку. Вайсковае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім загінулага, абяцае аказаць ім дапамогу.
Дарэчы, днямі ў Лепельскім раёне адбылося яшчэ адно падобнае здарэнне. Як інфармуе прэс-служба МУС, каля вёскі Верабкі грузавік "Mercedes", якім кіраваў жыхар Глыбокага, наехаў на 45-гадовага грамадзяніна Расіі. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы. Пасля на расіяніна наехаў і аўтамабіль "Peugeot", якім кіраваў жыхар Наваполацка. Мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.