У Лельчыцах злавілі рысь, якая тыдзень палявала ў горадзе (фота)

У Лельчыцах злавілі рысь, якая тыдзень палявала ў горадзе (фота)

У Лельчыцах злавілі рысь, якая тыдзень палявала ў горадзе. Як інфармуе газета "Светлае жыццё", жыхары скардзіліся ў міліцыю пра жывёлу, якая з'яўляецца на іх падворках і нападае на курэй. Пошук драпежніка працягваўся два дні, у ім удзельнічалі міліцыянеры, ратавальнікі, спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі і паляўнічыя. Нарэшце яны здолелі злавіць рысь, якая і не думала сыходзіць з горада, у якім ёй відавочна спадабалася. Ніхто з людзей за гэты час не пацярпеў.

Ветэрынары абследавалі жывёлу, аказалі ёй неабходную дапамогу і адправілі ў заапарк.

У Лельчыцах злавілі рысь, якая тыдзень палявала ў горадзе (фота)
lelchitsy.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі