Вы тут

У кватэры маці Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі зладзілі ператрус

Сяргей Ціханоўскі на выбарчым пікеце каля Камароўскага рынку ў Мінску / Еўрарадыё

Увечары 4 чэрвеня пачаўся ператрус у кватэры 69-гадовай маці Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі. Пра гэта парталу TUT.by паведаміла сама Сафія Ціханоўская.

Жанчына распавяла. што ў двухпакаёвую кватэру ў Гомелі яе прывеслі пасля візіту ў Следчы камітэт. Перад тым яна амаль суткі правяла на лецішчы, дзе прайшлі тры ператрусы. 

Як паведамлялася раней, 3 і 4 чэрвеня на лецішчы і ў офісе Ціханоўскага ў Гомелі прайшлі ператрусы. Пасля трэцяга ператрусу на лецішчы следчыя знайшлі 900 тысяч долараў. 

Прэтэндэнтка на прэзідэнцкую пасаду Святлана Ціханоўская (жонка блогера) заявіла, што гэтых грошай ніколі не бачыла.

Сам Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. Яго затрымалі 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.