Вы тут

У Курапатах затрымалі актывістку Вольгу Нікалайчык

Вольга Нікалайчык / svaboda.org

У Курапатах затрымалі актывістку Вольгу Нікалайчык, паведамляе Радыё "Свабода" са словаў Леаніда Кулакова.

Паводле яго, Нікалайчык паспела затэлефанаваць яму і сказаць, што яе затрымліваюць у Курапатах, адбіраюць тэлефон. Пасля гэтага сувязь з ёй перарвалася. 

Прычыны ды іншых акалічнасці затрымання Нікалайчык Леанід Кулакоў не ведае.

Сітуацыя ў Курапатах абвастрылася 4 красавіка, калі ўлады выкарчавалі 70 крыжоў па перыметры ўрочышча. 15 чалавек, якія пратэставалі супраць гэтых дзеянняў, былі затрыманыя, а ўвечары выпушчаныя. Пратэстоўцы прыйшлі ў Курапаты і сёння. У першай палове дня міліцыя затрымлівала Паўла Севярынца і Ніну Багінскую, аднак пазней іх адпусцілі.