У Курапатах вандалы спаганілі скульптуру ў памяць Вацлава Ластоўскага
![У Курапатах вандалы спаганілі скульптуру ў памяць Вацлава Ластоўскага](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kurapaty-0804-1.jpg.webp?itok=QT8WgEPq)
У Курапатах — чарговы акт вандалізму. На скульптуры ў памяць Вацлава Ластоўскага з'явіліся надпісы "Упырь".
Здымкі, зробленыя 7 красавіка, апублікавалі журналісты тэлеканала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.
Вацлаў Ластоўскі — гісторык, пісьменнік, грамадскі і культурны дзеяч. Ён адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і "неадменны сакратар" Інстытута беларускай культуры, з якога вырасла Акадэмія навук. Ён быў прыгавораны да расстрэлу ў 1938 годзе.
Акты вандалізму ў Курапатах адбываюцца ўжо два дзесяцігоддзі, але ніводнага разу міліцыянты не злавілі злымыснікаў. Аднак былі выпадкі, калі вандалаў лавілі актывісты і перадавалі ў рукі міліцыі.
![У Курапатах вандалы спаганілі скульптуру ў памяць Вацлава Ластоўскага](/sites/default/files/paragraphs/image/kurapaty-0804-1.jpg)
![У Курапатах вандалы спаганілі скульптуру ў памяць Вацлава Ластоўскага](/sites/default/files/paragraphs/image/kurapaty-0804-2.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.