У Курапатах ушанавалі памяць ахвяр бальшавіцкіх рэпрэсій

Памяць ахвяр бальшавіцкіх рэпрэсій ушанавалі ўчора ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Там сабраліся каля 20 актывістаў маладзёжнага руху, былых вязняў ГУЛАГу і сябраў секцыі "Мемарыял" Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.  Да мемарыяльных знакаў, у тым ліку і да Крыжа пакутаў, былі ўскладзеныя кветкі, запаленыя лампады. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць бязвінна забітых людзей. За акцыяй традыцыйна назіралі прадстаўнікі сілавых структураў, адзначае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі