У Крыме ў моры падчас шторму патанула 28-гадовая беларуска

28-гадовая беларуска патанула ў Крыме ў моры падчас шторму. Як паведамляе УНІАН, няшчасны выпадак здарыўся ўвечары 5 ліпеня на дзікім пляжы ў бухце Караджынская.  У шторм 6-7 балаў у моры разам з беларускай з Гродна патануў і 34-гадовы ўкраінец, жыхар Кіева. Да бліжэйшага выратавальнага пункту ад дзікага пляжу было каля кіламетра. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі