У Крыме шукаюць бяспечныя месцы для расійскіх самалётаў і верталётаў

У Крыме шукаюць бяспечныя месцы для расійскіх самалётаў і верталётаў

У Крыме шукаюць бяспечныя месцы для расійскіх самалётаў і верталётаў. Прычынай гэтага стала нядаўняя серыя выбухаў на паўвостраве, у тым ліку на тэрыторыі аэрадромаў Сакі (9 жніўня) і Гвардзейскае (16 жніўня). Як паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны, самалёты і верталёты перамяшчаюць альбо ўглыб Крыма, альбо на аэрадромы ў Расіі. Падкрэсліваецца, што перамяшчэнне авіяцыйнай тэхнікі з аэрадромаў перадавога базавання на паўвостраве частковае. Украінцы зафіксавалі пералёт не менш за 24 самалётаў і 14 верталётаў.

Адзначаецца, што падчас аднаго з такіх пералётаў у самалёце МіГ-31 на борце пачаўся пажар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі