У Крыме паведамляюць пра атаку дронаў на інфраструктуру
![Узгаранні ў Крыме / калаж Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F111.jpg.webp?itok=GPqFBTmi)
Узгаранні ў Крыме / калаж Еўрарадыё
Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў распавёў аб налёце дронаў на паўвыспу. Паводле яго заяваў, мэта атакі — інфраструктурныя аб'екты.
Тэлеграм-каналы паведамляюць, што пашкоджана нафтабаза ў пасёлку Кастрычніцкае. У тым жа раёне знаходзіцца вайсковая авіябаза"Кастрычніцкае".
Людзі дзеляцца ў сеціве фота і відэа з дронамі і пажарам, які меркавана адбываецца на нафтабазе. За гэта дарадца Аксёнава Алег Кручкоў пагражае ім.
— Просім усіх, хто ведае аўтараў гэтых відэа, паведаміць пра гэтых людзей у МУС ці ФСБ, — піша Кручкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.