У Крычаўскім раёне маланка спаліла гараж з трыма машынамі (фота)

Моцная навальніца, якая разгулялася 27 ліпеня ў Магілёўскай вобласці, прывяла да надзвычайнага здарэння ў вёсцы Калініна Крычаўскага раёна. Паводле інфармацыі МНС, разрад маланкі ўдарыў у гараж і выклікаў пажар. Агонь знішчыў дах збудавання і тры аўтамабілі, якія стаялі ў гаражы.

Яшчэ два аўтамабілі, якія былі побач, а таксама жылы дом удалося ўратаваць ад агню. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі