У красавіку кошты на мінскія кватэры выраслі на 6,6%

У красавіку 2007 года на другасным рынку жылля ў Мінску кошты выраслі на 6,6%, паведамляе інтэрнет-цэнтр нерухомасці "Realt.by".

За красавік сярэдняя цана кватэр у сталіцы павялічылася на 114 долараў - да 1.825 долараў за квадратны метр. У параўнанні з мінулым месяцам аб'ём прапаноў зменшыўся з 2.956 да 2.647 аб'ектаў. У сакавіку найхутчэй раслі цэны на трохпакаёвыя - 9,3% і чатырохпакаёвыя - 9,4% кватэры. Адна- і двухпакаёвыя падаражэлі на 3,5 і 5,3% адпаведна.

Лідэрамі па велічыні сярэдніх коштаў прапановы кватэр па-ранейшаму з'яўляюцца Цэнтральны (2.077 долараў за кв. м) і Савецкі (2.037) раёны. Самыя нізкія цэны - у Заводскім (1.712) і Ленінскім (1.828). Сярэдняя цана ў іншых райнах горада вагаецца на ўзроўні 1.882 долараў за квадратны метр.

Кватэры ў новабудоўлях, паводле звестак "Realt.by", прапануюцца па камерцыйных цэнах ад 1.250 да 2.000 долараў за квадратны метр. Сярэдняя цана прапановы долевага будаўніцтва кватэр у Мінску складае 1.550 долараў за квадратны метр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі