У красавіку Еўрапарламент разгледзіць адмену візаў для Украіны
![У красавіку Еўрапарламент разгледзіць адмену візаў для Украіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ukraina-1512.jpg.webp?itok=EiMn0MfK)
У красавіку 2017 года Еўрапейскі парламент разгледзіць бязвізавы рэжым для Украіны, паведамляе hromadske.ua. Першае чытанне прызначанае на 3 красавіка. Дарэчы, разгляд гэтага пытання пераносіўся ўжо з 18 студзеня на 1 лютага.
А вось адмена віз для Грузіі будзе разглядацца раней — 2 лютага 2017 года.
15 снежня Еўрапейскі парламент прыняў прапановы наконт механізму часовага прыпынення дзеяння бязвізавага рэжыму ЕС з трэцімі краінамі. Гэта заставалася апошняй мяжой для ўвядзення бязвізавага рэжыму паміж Еўрасаюзам і Украінай. Рашэнне яшчэ павінна быць зацверджанае Саветам ЕС.