У “крамлёўскім дакладзе” Мінфіна ЗША згадваюцца 210 чалавек з атачэння Пуціна

У “крамлёўскім дакладзе” Мінфіна ЗША згадваюцца 210 чалавек з атачэння Пуціна

У “крамлёўскім дакладзе” Мінфіна ЗША, адпраўленага ў Кангрэс, згадваюцца 210 чалавек з атачэння расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Гэта 114 буйных чыноўнікаў і 96 алігархаў. У спіс патрапілі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў і некалькі міністраў, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Антон Вайно, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, памочнік расійскага прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў, спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвяенка, кіраўнік “Раснафты” Ігар Сечын, кіраўнік “Газпраму” Аляксей Мілер, старшыня ФСБ Аляксандр Бортнікаў, бізнесмены Раман Абрамовіч, Алег Дзерыпаска, Яўген Касперcкі, Сулейман Керымаў, Уладзімір Патанін, Міхаіл Фрыдман, Пётр Авен і шмат іншых.

Як адзначае сайт meduza.io, патрапленне ў дакумент не азначае аўтаматычнага ўвядзення санкцый. Аднак рызыка трапіць пад іх павялічваецца (найперш гэта можа быць абмежаванне працы з амерыканскімі і еўрапейскімі банкамі). Як вядома, ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні Расіі ў 2014 годзе ў адказ на яе дзеянні ва Украіне. “Крамлёўскі даклад” быў складзены ў адпаведнасці з законам “Аб супрацьдзеянні праціўнікам ЗША праз санкцыі”, які быў прыняты летам мінулага года (гэта была рэакцыя на абвінавачванні Расіі ва ўмяшальніцтве ў прэзідэнцкія выбары ў Злучаных Штатах).

У Маскве даклад Мінфіна Злучаных Штатаў разглядаюць, як беспаспяховую спробу паўплываць на выбары прэзідэнта Расіі, прызначаныя на 18 сакавіка 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі