У колькі скончылася сустрэча Пуціна і Лукашэнкі?

У колькі скончылася сустрэча Пуціна і Лукашэнкі?

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 22 лістапада адбывалася ў закрытым фармаце. Пра вынікі перамоваў кіраўнікі здяржаваў журналістам не паведамлялі.

Таямнічасці падчас сустрэчы было  столькі, што нават заканчэнне сустрэчы розныя крыніцы падаюць па-рознаму. "Інтэрфакс" перадае словы прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова: "Скончылі за поўнач, сядзелі доўга, сустрэча прайшла станоўча, але пра вынікі пакуль не далажылі".

А вось БЕЛТА ўжо ў 00.02 паведаміла, што працоўны візіт Лукашэнкі ў Расію завершаны.

Калі супаставіць гэтыя паведамленні, то можна меркаваць, што сустрэча скончылася 23 лістапада ў 00.01.

У колькі скончылася сустрэча Пуціна і Лукашэнкі?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі