Вы тут

У Клайпедзе пачынаецца разгрузка нарвежскай нафты для Беларусі

Порт у Клайпедзе / vz.lt

У Клайпедзе пачынаецца разгрузка нарвежскай нафты для Беларусі. Як інфармуе vz.lt, раніцай 23 студзеня танкер Breiviken зайшоў у порт і прычаліў да нафтавага тэрміналу. Ён даставіў 80 тысяч тон нафты, якую набылі беларусы. 22 студзеня разгрузка не пачалася з-за "неспрыяльных умоваў надвор'я" — з-за моцнага ветру танкер не зайшоў у порт.  

Мяркуецца, што на разгрузку спатрэбіцца менш за два дні. У нафтатэрмінале Клайпедскага порта нафту загрузяць у цыстэрны і па чыгунцы адправяць да беларускай мяжы. Нарвежскае "чорнае золата" паступіць на "Нафтан". Вядома, што тона нарвежскай нафты даражэйшая на $130.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Расіі будзе набывацца 30-40% патрэбнай Беларусі нафты, астатняе плануецца завозіць праз краіны Балтыі і Украіну. Як вядома, наша краіна дагэтуль не мае дамовы аб пастаўках расійскай нафты ў 2020 годзе, і з 1 студзеня яны былі спынены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.