У Кітаі ў выніку снегападаў на вакзалах застаюцца дзясяткі тысяч чалавек (фота)

У Кітаі ў выніку снегападаў на вакзалах застаюцца дзясяткі тысяч чалавек (фота)

У Кітаі на чыгуначных вакзалах у выніку транспартнага калапсу застаюцца дзясяткі тысяч чалавек. Значныя затрымкі цягнікоў былі выкліканыя магутнымі снегападамі, якія прайшлі днямі па краіне. 

На станцыі Гуанчжоў у ноч на панядзелак сабралося да 100 тысяч чалавек, паведаміла мясцовая паліцыя. Цяпер там працягваюць заставацца каля 50 тысяч чалавек, якія спрабуюць з’ехаць цягніком.

У паліцыі паведамілі, што для аховы правапарадку задзейнічаны 5200 чалавек.

Адзначаецца, што такая сітуацыя адбылася напярэдадні кітайскага новага году, калі сотні тысяч чалавек едуць з вялікіх гарадоў дадому, каб адсвяткаваць гэты дзень з сям’ёй. 

Перамяшчэнне кітайцаў напярэдадні новага году называюць самай масавай унутранай міграцыяй ў свеце. Яна будзе доўжыцца больш за месяц і скончыцца толькі напачатку сакавіка. 

Па некаторых звестках квіткі на міжгародні траспарт у гэты перыяд былі раскупленыя яшчэ месяц таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі