У Кішынёве пасля беспарадкаў уначы прыведзены да прысягі новы ўрад

У Кішынёве пасля беспарадкаў уначы прыведзены да прысягі новы ўрад

У Кішынёве пасля беспарадкаў уначы прыведзены да прысягі новы ўрад. Прэм'ер-міністрам стаў Павел Філіп (былы міністр інфармацыйных тэхналогій), кандыдатура якога стала прычынай буйнамаштабных пратэстаў апазіцыі. За яго прагаласавалі 57 дэпутатаў з 101. На закрытай цырымоніі прыняцця прысягі прыстунічаў прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімафці. Ён лічыць, што новы ўрад, "сфармаваны пасля працяглага перыяду палітычнай нестабільнасці, зможа вывесці краіну з крызісу", інфармуе ВВС. Краіна была без ураду з кастрычніка 2015 года.

Сярод прыярытэтаў ураду Філіпа — еўрапейская інтэграцыя, паглыбленне стратэгічнага дыялогу паміж Малдовай і ЗША, развіццё адносінаў з МВФ і Сусветным банкам.

Як паведамляла Еўрарадыё, 20 студзеня пасля таго, як парламент зацвердзіў новы ўрад, у цэнтры Кішынёва пачаліся буйнамаштабныя вулічныя акцыі. У іх удзельнічалі як праціўнікі еўрапейскай інтэграцыі, так і яе прыхільнікі. Частка дэманстрантаў (прарасійскія левыя сілы) пайшла на прарыў паліцэйскіх кардонаў і ўварвалася ў будынак парламента. У сутычках пацярпелі 15 чалавек. Удзельнікі акцыі пратэсту не ведалі, што ўрад будзе прымаць прысягу ўначы.

РІА "Новости" адзначае, што апазіцыйныя левыя сілы (Партыя сацыялістаў і "Наша партыя") маюць намер працягнуць мірныя акцыі пратэсту. Яны патрабуюць распусціць парламент і абвясціць датэрміновыя выбары.

У Кішынёве пасля беспарадкаў уначы прыведзены да прысягі новы ўрад
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі