У Кіраўскім раёне жанчына хацела спаліць свайго каханага

Са сваім каханым мужчынам яна жыве ўжо даўно. Цягам сумеснага жыцця паміж імі здараліся гучныя сваркі. Летась на жанчыну завялі крымінальную справу за катаванне грамадзянскага мужа.

Гэтым разам мужчына, баючыся гневу каханай, у часе сваркі замкнуўся на гарышчы хлява. На заклікі жанчыны выйсці ён не рэагаваў. Тады яна раз’юшылася, абмачыла анучку ў лёгкаўзгаральнай вадкасці і паклала яе пад дах хлява. Аднак нават тады, калі хлеў пачаў гарэць, мужчына не выйшаў. Суседзі з цяжкасцю патушылі агонь і улагодзілі канфлікт.

За спробу падпалу на жанчыну завялі крымінальную справу. Ёй пагражае пакаранне ажно да пазбаўлення волі ад трох да дзесяці год, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі