У Кіеве заявілі, што Крэмль можа пайсці ва-банк

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Крэмль можа пайсці ва Украіне ва-банк. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. На яго думку, да гэтага расійскае кіраўніцтва падштурхоўваюць унутраныя праблемы, настроі ў расійскім грамадстве і набліжэнне гадавіны агрэсіі. Данілаў кажа, што Расія ўжо "рыхтуецца да пэўных падзей". Уладзімір Пуцін вельмі хоча да 24 лютага "даць справаздачу перад сваім грамадствам аб дасягненні якіх-небудзь поспехаў". Таму найбліжэйшыя 2-3 месяцы стануць складанымі і рашаючымі, падкрэслівае сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Пакуль жа самымі гарачымі кропкамі на фронце з'яўляюцца Салядар і Бахмут, дзе працягваюцца жорсткія баі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі