У Кіеве заяўляюць, што аўтамабіль, які прарваўся ў Беларусь, ва Украіне не быў

У Кіеве заяўляюць, што аўтамабіль, які прарваўся ў Беларусь, ва Украіне не быў

У Кіеве заяўляюць, што аўтамабіль, які прарваўся ў Беларусь, ва Украіне не быў. Дарадца старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян сказаў Радыё Свабода, што "у выніку папярэдняй праверкі высветлілася, што аўтамабіль з нумарамі беларускай рэгістрацыі не перасякаў мяжу ані на ўезд, ані на выезд". У той жа час ён прызнае, што ёсць магчымасці праезду, мінуючы памежныя пункты пропуску.

"Зараз працягваецца праверка, што адбылося, і нашы беларускія калегі спрабуюць устанавіць асобы грамадзян, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, бо ў іх не было дакументаў", — сказаў Алег Слабадзян.

Як інфармавала Еўрарадыё, прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі сёння паведаміла пра начное здарэнне на мяжы з Украінай. У 01.45 у панядзелак у пункце пропуску Аляксандраўка джып збіў шлагбаўм і паехаў на беларускую тэрыторыю. Памежнікі стралялі па аўтамабілі, але спынілі яго толькі праз дзесяць хвілін каля вёскі Габрылееўка Нараўлянскага раёна. Былі затрыманыя двое чалавек, высвятляліся іх асобы. Мяркуецца, што быў трэці чалавек, якога шукаюць.

У аўтамабілі былі знойдзены пісталет ТТ і два магазіна з патронамі, а таксама "прадмет, знешне падобны з тратылам і электрадэтанатарамі".

У Кіеве заяўляюць, што аўтамабіль, які прарваўся ў Беларусь, ва Украіне не быў
Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі