З Украіны ў Беларусь прарываўся аўтамабіль з прадметам, "падобным да ​​трацілу"

З Украіны ў Беларусь прарываўся аўтамабіль з прадметам, "падобным да ​​трацілу"

У ноч на 20 сакавіка ў 1.45 з Украіны на тэрыторыю Беларусі спрабаваў прарвацца "джып", паведамляе Памежны камітэт. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску Аляксандраўка.  

Аўтамабіль збіў шлагбаўм, праехаў праз сродак прымусовага спынення і паспрабаваў прарвацца ўглыб Беларусі. Каб затрымаць парушальнікаў мяжы памежнікі выкарысталі табельную зброю.

Спыніць аўтамабіль яны змаглі з дапамогай зброі праз 10 хвілінаў у раёне населенага пункта Габрылееўка Нараўлянскага раёна Гомельшчыны. У аўтамабілі былі затрыманыя два чалавекі, асобы якіх высвятляюцца. Памежнікі мяркуюць, што ў машыне мог знаходзіцца яшчэ адзін невядомы, якога цяпер шукаюць. 

Падчас агляду аўтамабіля ў ім знайшлі пісталет маркі ТТ і два падрыхтаваныя магазіны. Таксама ў аўто быў прадмет, знешне падобны да ​​трацілу, і электрадэтанатары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі