У Кіеве студэнт пасля кампутарнай гульні сякерай параніў прахожых

У Кіеве студэнт пасля кампутарнай гульні сякерай параніў прахожых

У Кіеве 18-гадовы студэнт пад уражаннем ад кампутарнай гульні хадзіў па вуліцах з сякерай у руках і нападаў на людзей. Як паведамляе Эспрессо.TV, ён быў апрануты ў камуфляж і балаклаву. Спачатку малады чалавек напаў на дзяўчыну. Яна ўцякала ад яго, але ён дагнаў і ўдарыў сякерай у спіну. Зламыснік забраў у яе грошы.

Сведкам злачынства стаў малады чалавек, які кінуўся на дапамогу пацярпелай. Пачалася бойка са студэнтам. Апошні нанёс хлопцу некалькі ўдараў сякерай. Скруцілі зламысніка іншыя прахожыя і перадалі праваахоўнікам.

У адносінах аматара кампутарных гульняў распачалі дзве крымінальныя справы. Пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі