У Кіеве развіталіся з Героем Украіны Дзмітро Кацюбайла ("Да Вінчы"), які загінуў пад Бахмутам. У цырымоніі развітання паўдзельнічала палітычнае і вайсковае кіраўніцтва краіны.
"Зусім малады хлопец з шчырымі вачыма, які нічога і ніколі не баяўся", — піша пра яго галоўнакамандуючы Узюроенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны.
Кацюбайла ваяваў з 2014 года. Званне Героя Украіны ён атрымаў ужо пры прэзідэнцтве Уладзіміра Зяленскага. Зяленскі пасмяротна ўзнагародзіў вайскоўца "Крыжом баявых заслуг".



