У Кіеве пачаліся першыя Еўрапейскія спартыўныя гульні

У Кіеве 21 ліпеня пачаліся першыя Еўрапейскія спартыўныя гульні на неалімпійскіх відах спорту.  У іх прымаюць удзел каля тысячы прадстаўнікоў еўрапейскіх і міжнародных федэрацый з 44 краін. Беларусь прадстаўляюць каля сарака беларускіх спартсменаў.

Праграма гульняў складаецца з спаборніцтваў па більярдзе, боўлінгу, барацьбе самба, кікбоксінгу, мотаспорту, спартыўнай акрабатыцы ды іншых. Агулам будуць разыграныя 92 камплекты ўзнагародаў.

Нагадаем, што ініцыятарам правядзення першых Еўрапейскіх спартыўных гульняў летась выступіла Украіна. Раней у Еўропе такія спаборніцтвы па неалімпійскіх відах спорту не праводзіліся.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі