У Кіеве на Майдане сабралі веча “супраць капітуляцыі”

У Кіеве на Майдане сабралі веча “супраць капітуляцыі”

У Кіеве на Майдане праходзіць акцыя пратэсту супраць падпісання прэзідэнтам гэтак званак “формулы Штайнмаера”. Дакумент прадугледжвае наданне асаблівага статусу акупаваным тэрыторыям Данбасу.

Як перадае Hromadske.ua са спасылкай на паліцыю, на плошчу выйшла каля 10 тысяч чалавек. Яны называюць сваю акцыю “веча супраць капітуляцыі”.

Выступоўцы, якія прамаўляюць на мітынгу, адзначаюць, што правядзенне выбараў на акупаваных тэрыторыях і наданне ім асаблівага статусу супярэчыць украінскай канстытуцыі. Сярод удзельнікаў —  ветэраны вайны.

Акцыі падобнай тэматыкі адбываюцца і ў іншых гарадах Украіны, аднак яны нешматлюдныя. Напрыклад, у Харкаве на мітынг прыйшло толькі каля 100 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі