У Хоцімску ў рэанімацыю з атручваннем алкаголем трапіла 12-гадовая дзяўчынка

Маці разам з сужыцелем і знаёмым сям'і распівалі спіртное

Маці разам з сужыцелем і знаёмым сям'і распівалі спіртное / t.me/skgovby/

У Хоцімску ў Магілёўскай вобласці ў рэанімацыю з атручваннем алкаголем трапіла 12-гадовая дзяўчынка. Следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося раніцай 6 снежня. У мясцовую бальніцу ў несвядомым стане прывезлі дзяўчынку з прыкметамі атручвання алкаголем. Высветлілася, што напярэдадні вечарам яе маці разам з сужыцелем і знаёмым сям'і распівалі спіртное. Перыядычна кампанія дарослых выходзіла на балкон папаліць, а дзеці, якіх у сям'і пяцёра, заставаліся ў кватэры. Толькі раніцай наступнага дня мужчына звярнуў увагу на тое, што старэйшая падчарка знаходзіцца ў несвядомым стане і неадкладна выклікаў хуткую дапамогу.

Цяпер стан дзяўчынкі ацэньваецца як цяжкі.

Зпяўляецца, што сям'я знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і цяпер вырашаецца пытанне пра лёс дзяцей — іх могуць забраць.

У Хоцімску ў рэанімацыю з атручваннем алкаголем трапіла 12-гадовая дзяўчынка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі