У Казахстане з снежнага заносу выратавалі 40 беларускіх дальнабойнікаў

Беларускіх кіроўцаў выратавалі ў Казахстане

Беларускіх кіроўцаў выратавалі ў Казахстане / gov.kz

У Жэтысускай вобласці Казахстана з снежнага палону выратавалі 40 беларускіх дальнабойнікаў, паведамляе прэс-служба мясцовага МНС.

Зранку 4 студзеня ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на рэспубліканскай аўтадарозе Ушарал-Достык у снежным заносе загрузлі аўтамабілі. У снежным заносе апынуліся 48 машын.

З дапамогай спецтэхнікі ратавальнікі эвакуявалі 40 беларускіх і 8 казахстанскіх кіроўцаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі