У Казахстане аб'явілі папярэднія вынікі выбараў, Такаеў упэўнена перамог

На прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане было шэсць кандыдатаў / vlast.kz
На прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане было шэсць кандыдатаў / vlast.kz

21 лістапада ў Казахстане аб'явілі папярэднія вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Па даных ЦВК, Касым-Жамарт Такаеў упэўнена перамог. За дзейнага прэзідэнта прагаласавалі 81,31%. Супраць усіх выказаліся 5,8%. Іншыя пяць кандыдатаў (эканаміст, кіраўнік асацыяцыі фермераў, праваабаронца, апазіцыянер, грамадскі дзеяч) набралі ад 2,1% да 3,4%. Канчатковыя вынікі выбараў агучаць пазней, паведамляе vlast.kz.

У галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах узялі ўдзел 69,44% выбарцаў.

Такаеву 69 гадоў. Ён — доктар палітычных навук, быў міністрам замежных спраў, прэм'ер-міністрам Казахстана. Прэзідэнтам быў абраны ў чэрвені 2019-га, набраў 70,96%. Экс-прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў тады сам вырашыў пакінуць пасаду, але захаваў у сваіх руках кантроль. Касым-Жамарт Такаеў здолеў канчаткова адправіць яго "на пенсію" толькі ў выніку падзей студзеня 2022-га, калі ў Казахстане адбыліся масавыя пратэсты, якія былі падаўленыя. Замест рэпрэсій, Такаеў анансаваў палітычныя рэформы. Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары праводзяцца пасля таго, як была абноўлена Канстытуцыя. Касым-Жамарт Такаеў абраны на сямігадовы тэрмін, але не зможа абірацца на наступны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі