Вы тут

У кастрычніку польскія памежнікі спынілі амаль 10 тысяч мігрантаў з Беларусі

Мігранты на польска-беларускай мяжы / Reuters

У кастрычніку польскія памежнікі спынілі амаль 9,6 тысячы мігрантаў, якія нелегальна перайшлі мяжу з Беларусі. За апошнія суткі — 542 чалавекі (у папярэднія суткі — 524). Чатырох з іх, грамадзян Ірака, затрымалі, іншых развярнулі назад у Беларусь.

За дапамогу мігрантам у пераходзе мяжы і ў праездзе ў Германію затрымалі 2 грамадзян Украіны, па адным — Турцыі, Германіі, Ірака і Лівана. У Польшчы затрыманы ўкраінец, які на грузавым мікрааўтобусе вёз на захад 27 іракцаў.

Польшча ўскладае адказнасць за міграцыйны крызіс на афіцыйны Мінск. ЕС рыхтуе новыя санкцыі. Тым часам у Германіі паліцэйскія прапануюць арганізаваць кантроль на мяжы з Польшчай — мігранты з Беларусі ўсё ж з'яўляюцца на нямецкай тэрыторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.