Вы тут

У Капылі 14 тысяч рублёў "стрэляць" салютам — за кошт сыраробнага камбіната

Дайце 14 тысяч на феерверк / Еўрарадыё

"Капыльскі райвыканкам просіць аказаць бязвыплатную спонсарскую дапамогу ў памеры 14 000 беларускіх рублёў для аплаты феерверка", — такі ліст Еўрарадыё даслаў наш чытач. У ім капыльскія чыноўнікі звяртаюцца да кіраўніка Слуцкага сыраробнага камбіната: маўляў, 5 верасня ў Капылі пройдзе Дзень беларускага пісьменства, трэба было б на гэтую справу салют, а грошай на яго просім у вас.

Ці дадуць чыноўнікам стрэліць у паветра за кошт сыраробнага камбіната? Еўрарадыё датэлефанавалася ў бухгалтэрыю прадпрыемства.

— Сёння ўзгаднялі дамову на гэту справу. Дамову ўзгаднялі, падпісвалі пакуль што з нашага боку, з таго боку яшчэ не была падпісана, — не зусім упэўненыя работнікі бухгалтэрыі.

Ліст ад старшыні райвыканкама генеральнаму дырэктару / Еўрарадыё

Тэлефануем намесніцы старшыні райвыканкама Святлане Лосік. Яна пацвярджае, што райвыканкамам дамова ўжо падпісаная і сродкі на салют будуць вылучаныя. Грошы на салют дадуць на бязвыплатнай аснове. "Гэта спонсарская дапамога", — адказвае Еўрарадыё намесніца старшыні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.