У капітана мінскага "Дынама" Аляксея Калюжнага падазрэнне на страсенне мозгу

У капітана мінскага "Дынама" Аляксея Калюжнага падазрэнне на страсенне мозгу

У капітана хакейнага мінскага "Дынама" Аляксея Калюжнага падазрэнне на страсенне мозгу. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера каманды Андрэй Кавалёў. Паводле яго слоў, канчатковы дыягназ лекары паставяць у аўторак, інфармуе "Прессбол".

Як паведамляла Еўрарадыё, учора мінскае "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ атрымала валявую перамогу над хабараўскім "Амурам" — 3:1 (0:1, 1:0, 2:0). Калюжны атрымаў траўму ў пачатку трэцяга перыяда, калі каля борта быў жорстка атакаваны абаронцам "Амура" Янам Коларжам. Апошняга выдалілі на 5 хвілін і да канца гульні. Дынамаўцы скарысталіся большасцю — Раян Веске закінуў дзве шайбы.

Пасля 36 матчаў "Дынама" мае 53 ачкі і займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. 2 снежня на "Мінск-Арэне" пройдзе паядынак з клубам "Сібір" з Навасібірска, пачатак у 19.30.

Фота: hcdinamo.by, БЕЛТА

У капітана мінскага "Дынама" Аляксея Калюжнага падазрэнне на страсенне мозгу
У капітана мінскага "Дынама" Аляксея Калюжнага падазрэнне на страсенне мозгу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі