У Кантактнай групе з'явіўся пераемнік Тальявіні ад АБСЕ

У аўторак у Мінску адбудзецца чарговае пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Як перадае УНІАН, ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў гэтай групе будзе ўдзельнічаць новы спецыяльны прадстаўнік — аўстрыйскі дыпламат Марцін Сайдзік. Ён замяніў дыпламатку з Швейцарыі Хайдзі Тальявіні, якая пакінула пасаду каля двух тыдняў таму.

Расійскую Федэрацыю ў пасяджэннях Кантактнай групы прадстаўляе экс-пасол Расіі ў Сірыі Азамат Кульмухаметаў. Нядаўна ён замяніў пасла Міхаіла Зурабава. Украіну па-ранейшаму прадстаўляе былы прэзідэнт Леанід Кучма.

Перад пасяджэннем Трохбаковай кантактнай групы пройдуць пасяджэнні трох працоўных падгруп — па гуманітарных, палітычных і эканамічных пытаннях.

Фота — unmultimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі