У Канатопе вуліцу назвалі ў гонар загінулага беларускага добраахвотніка
![Іван Марчук](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/marczuk.jpg.webp?itok=IePj6Mp1)
Іван Марчук / t.me/belwarriors/
У Канатопе ў Сумскай вобласці Украіны вуліцу назвалі ў гонар загінулага ў 2022 годзе беларускага добраахвотніка Івана Марчука ("Брэст"), камандзіра батальёна "Волат" палка Каліноўскага. Як стала вядома, гарадскія ўлады прынялі рашэнне яшчэ ў красавіку 2024-га. Тады ў Канатопе перайменавалі дзясятак вуліц і завулкаў — Украіна пазбаўляецца ад назваў, якія звязаныя з савецкім мінулым. Вуліцу Каламійчэнкі перайменавалі ў вуліцу Івана Марчука.
Марчук загінуў у баях за Лісічанск. Яму было 28 гадоў.
А ў горадзе Роўна з'явіцца вуліца, названая ў гонар загінулага беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага. Яшчэ ў пачатку года пра гэта хадайнічаў полк Каліноўскага.
![У Канатопе вуліцу назвалі ў гонар загінулага беларускага добраахвотніка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/001_8.jpg.webp?itok=gVZMRm-l)
![У Канатопе вуліцу назвалі ў гонар загінулага беларускага добраахвотніка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/002_0_9.jpg.webp?itok=3wxcXhnX)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.