У Камянцы адбываецца абласное свята сярэднявечнай культуры і традыцый

Двухдзённае абласное свята сярэднявечнай культуры і традыцый "Камянецкая вежа" адкрылася 27 чэрвеня ў Камянцы на Брэстчыне. Як паведамляе БелаПАН, у свяце прымаюць удзел больш каля 30 рыцарскіх клубаў (з розных рэгіёнаў Беларусі і два — з Масквы), якія займаюцца рэканструкцыяй сярэднявечнага ўзбраення, даспехаў, гарнітураў, а таксама побыту і падзей. Таксама ў свяце бяруць удзел творчыя калектывы, якія прадставяць сярэднявечную музыку і танцы. Агульны лік удзельнікаў — каля 300 чалавек.

Свята праходзіць побач з Камянецкай вежай — адзіным на тэрыторыі Беларусі архітэктурным помнікам XIII стагоддзя, якія захаваліся цалкам. У праграме — рыцарскі турнір, штурм замка, спаборніцтвы лучнікаў, канцэрт сярэднявечнай музыкі і танцаў. Па выніках свята адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў турніраў, а таксама конкурсаў на лепшы жаночы і мужчынскі касцюмы, самы дысцыплінаваны клуб, самы рэканструкцыйны клуб, самы баявы клуб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі