У камандзе Аляксандра Глеба памяняецца галоўны трэнер

Нямецкі клуб "Штутгарт", за які выступае беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, адправіў у адстаўку галоўнага трэнера Маркуса Бабеля. Нібыта, апошняй кропляй стала павелічэнне бязвыйгрышнай серыі ў чэмпіянаце краіны да 8 матчаў (у суботу "Штутгарт" згуляў унічыю 1:1 з "Бохумам"), паведамляюць нямецкія СМІ. Аднак клуб пакуль гэтую інфармацыю не пацвердзіў. Бабель кіруе камандай з лістапада 2008 года. На сённяшні момант "Штутгарт" займае 16-е месца сярод 18-ці камандаў.

Як адзначае РИА Новости, адзіны пазітыў у працы Маркуса Бабеля — гэта добрыя шансы "Штутгарта" на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Дзеля гэтага камандзе трэба ў бліжэйшую сераду на сваім полі абыграць румынскую "Уніру".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі