У Калінкавіцкім раёне пенсіянер смяротна параніў падлетка

Пракуратура Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць) пачала крымінальную справу на пенсіянера, якога падазраюць у забойстве падлетка. Як паведамляе БелаПАН, ускрыццё паказала, што хлопчык, 1993 года нараджэння, вучань 9-гакласа, сканаў ад пранікальнага ранення ў галаву шротам

22 лістапада, прыкладна ў 19.30, у вёсцы Ліпаў Калінкавіцкага раёна падлеткі кідалі снежкі ў акно хаты пенсіянера 1933 года нараджэння. Пажылы чалавек выйшаў з паляўнічай стрэльбай і зрабіў некалькі стрэлаў. Пры допыце падазроны сцвярджаў, што страляў з стрэльбы ў паветра. Пры ўцёках дзеці чулі стрэлы, а потым пабачылі, што іх сябар зваліўся. Падлетак сканаў у машыне хуткай дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі