У Калінкавічах адмянілі "Марш Перамогі"

"Марша Перамогі" ў Калінкавічах не будзе

"Марша Перамогі" ў Калінкавічах не будзе / Афіша

У Калінкавічах на Гомельшчыне адклалі мерапрыемствы ў рамках акцыі "Марш Перамогі", паведамляе гарадскі тг-канал.

Акцыя мелася прайсці ў горадзе 19 ліпеня, пачатак быў прызначаны на 16:00. Новую дату і час абяцаюць паведаміць дадаткова.

Калінкавічы, як і іншыя паселішчы Гомельшчыны, моцна пацярпелі падчас урагану 14 ліпеня. Як і Мазыр, яны некалькі дзён былі без вады і святла. Зрэшты, гэта не перашкодзіла прыгнаць у Калінкавічы прапагандысцкі "Цягнік Перамогі"

Падчас "Марша Перамогі", як расказвала Еўрарадыё, па беларускіх гарадах возяць танкі Т-34, гаворачы, што яны ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне. Насамрэч гэта машыны пасляваеннай вытворчасці з Чэхаславакіі, якія адрозніваюцца ад танкаў часоў вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі