У Jamiroquai ёсць усё акрамя натхнення

Вакаліст брытанскага гурта Jamiroquai Джэй Кэй заявіў, што сыходзіць з музычнага бізнэсу. У інтэрв’ю газеце Daily Mirror музыка прызнаўся, што пасля таго, як ён парваў з лэйблам Sony BMG, у яго больш нямя стымулу для працы.

Па словах самаго Джэй Кэй, “раней напісанне музыкі прыносіла яму задавальненне і грошы, а зараз у яго шмат апошніх, але зусім няма натхнення працягваць кар’еру”.

У бліжэйшы час ён збіраецца “знайсці прыгожую жанчыну, ажаніцца і завесці дзяцей. А таксама ў бліжэйшыя планы спевака ўваходзіць працяг калекцыянавання гоначных аўтамабіляў.

Фота: sebintokyo.free.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі