У Івацэвіцкім раёне ў кар’еры мужчыну засыпала тонамі пяску

Трагедыя здарылася ў пясчаным кар’еры вёскі Бытэнь Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
36-гадовы працаўнік Даманаўскага лясніцтва прыехаў туды на аўтамабілі ЗІЛ у якасці пасажыра. Пакуль у машыну грузілі пясок, мужчына вырашыў прагуляцца па кар’еры.

Якраз у гэты момант адбыўся абвал і ён быў пахаваны пад тонамі пяску. Выратаваць мужчыну няўдалося.

Раённая пракуратура зараз праводзіць праверку трагічнага здарэння.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Івацэвічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі