Вы тут

У Івацэвіцкім раёне 43 удзельнікі экскурсіі трапілі ў міліцыю, ім пагражае суд

Помнік Касцюшку на яго малой радзіме / БЕЛТА

13 лістапада ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці была затрымана экскурсійная група з Салігорска. Яны прыехалі ў Мерачоўшчыну пад Косава на радзіму нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуша Касцюшкі, а ў выніку апынуліся ў пастарунку. Як паведамляе тэлеграм-канал @stachkom, у івацэвіцкім РАУС знаходзяцца 43 чалавекі — сем'і з непаўнагадовымі дзецьмі, экскурсавод, кіроўца. Іх хочуць прыцягнуць да адказнасці за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".

Міліцыя сачыла за экскурсантамі і затрымала іх пасля таго, як яны зрабілі агульнае фота з бел-чырвона-белымі сцягамі. Сярод затрыманых — сябры стачкама "Беларуськалія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.