У Івацэвіцкім раёне затрымалі паўсотні сябраў стачкама "Беларуськалія"

У Івацэвіцкім раёне затрымалі паўсотні сябраў стачкама "Беларуськалія"

У Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці затрымалі больш за паўсотні сябраў стачкама "Беларуськалія". Цэлым экскурсійным аўтобусам, калі яны фатаграфаваліся з бел-чырвона-белымі сцягамі пасля паездкі на радзіму нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, ЗША Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыну каля Косава.

Міліцыянеры, якія ўвесь час прысутнічалі недзе непадалёк ад экскурсантаў, у гэты момант праявілі сябе. Цяпер стачкамаўцаў вязуць у Івацэвіцкі РАУС "для высвятлення асобаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі