У Іўі Лукашэнку падарылі саламяны капялюш і кошык памідораў

У Іўі Лукашэнку падарылі саламяны капялюш і кошык памідораў

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Іўеўскага цэнтра культуры і адпачынку паглядзеў канцэрт мясцовых выканаўцаў і атрымаў падарункі. Як інфармуе sb.by, гэта — саламяны капялюш і кошык памідораў. Капялюш Лукашэнка адразу прымерыў. "Падышоў!" — сказаў ён. Саламяны капялюш за тры дні вырабіла Вера Чурэйна з аграгарадка Лелюкі. Ёй спатрэбілася 18 метраў саламянай стужкі. "Выдатная абарона ад сонца! — кажа яна. — Мала таго, у ім не пацее галава".

Нядаўна ў раённым цэнтры прайшоў фэст "Іўеўскі памідор". Аляксандру Лукашэнку распавялі, што ў іх такая традыцыя — дарыць памідоры. "Свежыя памідоры? — зацікавіўся госць. — Можна есці? З задавальненнем".

Кіраўнік дзяржавы раздаваў свой фірмовы шакалад.

У Іўі Лукашэнку падарылі саламяны капялюш і кошык памідораў
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі