Вы тут

У Іўеўскім раёне аднагадовае дзіця пакінулі без нагляду, і яно выпала з акна

Следчы камітэт

У Іўеўскім раёне аднагадовы хлопчык выпаў з акна. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, малы быў з маці ў гасцях у сваякоў. На пэўны час дзіця пакінулі без нагляду і яно апынулася на падваконні.

Хлопчыка знайшлі пад вокнамі кватэры мінакі. Дзіця атрымала траўму галавы. Яго даставілі спачатку ў раённую лякарню ў Іўе, пасля перавезлі ў Гродна.

У Следчым камітэце звяртаюць увагу на рост дзіцячага траўматызму ў летні перыяд і заклікаюць надаваць большую увагу бяспецы дзяцей і падлеткаў.