Вы тут

У Ірпені з пачатку вайны маглі загінуць да 300 жыхароў

Ірпень пасля баёў / rbc.ua

У Ірпені пад Кіевам з пачатку вайны маглі загінуць ад 200 да 300 жыхароў (два гады таму ў горадзе было каля 60 тысяч жыхароў). Папярэднія даныя пра загінулых у сераду паведаміў мэр горада Аляксандр Маркушын. Паводле яго слоў, таксама загінулі ў баях 16 чалавек з мясцовай тэрытарыяльнай абароны, 29 байцоў былі параненыя. Украінскае войска страціла ў баях за Ірпень каля 50 чалавек, каля 100 былі паранены.

Украінскія вайскоўцы вярнулі Ірпень пад свой кантроль некалькі дзён таму. У баях удзельнічала і група беларускіх добраахвотнікаў. Зміцер Апанасовіч ("Тэрор") загінуў.

Маркушын кажа, што жыхарам вяртацца ў свае дамы зарана. "Гэта небяспечна, — кажа мэр. — Я скажу, калі вярнуцца". Горад па-ранейшаму знаходзіцца пад расійскімі абстрэламі. Прыблізна палова будынкаў разбураныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.