У інтэрнеце з'явіўся гістарычны ролік пра старадаўні Брэст (відэа)

Кароткаметражны фільм "Таямніцы старадаўняга Берасця" уяўляе сабой аповед пра гарадскую архітэктуру ХVІ-ХVII стагоддзяў. У якасці відэашэрагу выкарыстоўваюцца мастацкія рэканструкцыі Настассі Фяцісавай.



Па словах аднаго са стваральнікаў роліка Віктара Клімуса, мэта фільма — папулярызаваць архітэктурную спадчыну гораду, значная частка якой не захавалася да сённяшняга дня.



Клімус: "Архітэктура дакрэпастного перыяду (да пабудовы Брэсцкай крэпасці), на жаль, увогуле мала дзе прадстаўлена. Адзінкі з тых карцін, якія пакладзены ў аснову гэтага роліка, можна пабачыць толькі ў музеях, а астатнія, так атрымалася, ужо даўно не выстаўляліся ў Брэсце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі